Четверг, 28.03.2024, 11:49 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Главная » 2013 » Февраль » 25

Кажуць: сапраўдных сяброў не бывае многа. Тых, якія пойдуць і ў агонь, і ў ваду, і ў горы – "с тобой, как в бой”. Тых, якія не толькі суцешаць у бядзе, але і шчыра парадуюцца за цябе – гэта нашмат ... Читать дальше »
Просмотров: 827 | Добавил: VIC | Дата: 25.02.2013 | Комментарии (0)

IMG_2584Узорнае фальклорнае аб’яднанне "Белавежская цявінка” ў чарговы раз сабрала ў актавай зале мясцовай школы сваіх добрых сяброў, а нагодай для гэтага стала светлае свята – Ражство Хрыстовае.
Знаёмая кожнаму верніку гісторыя нараджэння Збавіцеля ажывала перад вачамі гледачоў, дзякуючы артыстам самых розных узростаў (малодшая, сярэдняя і старэйшая групы "Цявінкі”). На сцэне – вярцеп, і да немаўляці, што нарадзілася ў ім, з падарункамі прыходзілі спачатку пастухі, пасля – вешчуны, а за імі – дзеці. Усіх іх вяла яркая Віфлеемская зорка. Прозай і вершамі юныя артысты расказвалі пра Ражство. Яму прысвячалі песні на рускай мове і мілагучным дыялекце.
Вясёлым кагалам уварваліся ў актавую залу калядоўшчыкі са звяздою. Яны не шкадавалі пажаданняў "гаспадарам”, спявалі пад баян. ... Читать дальше »
Просмотров: 473 | Добавил: VIC | Дата: 25.02.2013 | Комментарии (0)