Вторник, 19.03.2024, 16:04 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Наш герб

Наш герб

   Аснова герба – герб горада Высокага, контур уяздной брамы у дварцова-паркавы ансамбль, таму шта заснавальнікі аб'яднання жыхары горада Высокага. Чырвоная папараць-кветка – кветка-мара беларускага народа, чырвоны арнамент – абярэг.

   Па легенде, хто адшукае папараць кветку ў купальскую ноч, можа авалодаць yciмi зямнымі скарбамі: будзе багаты i шчаслівы, атрымае дар разумець мову звяроў, птушак, дрэў. Паводле народных уяўленняў, папараць-кветка зацвітае на адно імгненне, пялёсткі яе гараць як агеньчыкі. Стаць уладаром яе велымі цяжка, але без усякіх цяжкасцей збірае гэтыя кветкі добры купальскі дзядок, кошык яго с кветкамі гарыць як жар. Калі раптам сустрэнешся з iм, трэба паслаць белы абрус, куды ён кіне кветку. Таму папараць-кветка на гербе аб'яднання чырвоная на белым фоне.Зялёны колер гэта колер Прыроды, у лясах якой нашы продкі шукалі папараць-кветку;Зялёна-жоўты колер надпісу КРГКАА "Спадчына", як два лісткі (две галінкі) папараць-кветкі. Мы знайшлі скарб, які жадаем данесці да ўсіх людзей – гэта мова, культура нашых продкаў. Хай прыгажосць нашай спадчыны расквеціць папараць-кветку ў сэрцы кожнага беларуса.