Суббота, 27.04.2024, 13:30 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Мэты и задачы

Асноўнымі мэтамі дзейнасці Камянецкага раённага грамадскага культурна-адукацыйнага аб’яднання "Спадчына”з’яўляюцца:

-       садзейнічанне захаванню і распаўсюджанню гістарычнай спадчыны беларускага народа;

-       фарміраванне актыўнай жыццевай пазіцыі і патрыятызму праз адраджэнне мясцовых традыцый і нацыянальный культуры ў падрастаючага пакалення;

-       распаўсюджанне і прапаганда ведаў аб беларускай нацыянальнай культуры і гістарычнай спадчыне беларускага народа.

 

Задачы КРГКАА "Спадчына”:

-       стварэнне ўмоў для развіцця прыроджанных магчымасцей, сацыяльнай і культурнай самарэалізацыі ў падрастаючага пакалення;

-       фарміраванне ў членаў Камянецкага раённага грамадскага культурна-адукацыйнага аб’яднання "Спадчына” сыстэмы беражлівых адносін да сябе, да прыроды;

-       стварэнне ўмоў для вывучэння, захавання і распаўсюджання духоўных каштоўнасцей беларускага народа, мясцовых традыцый і культуры;

-       устанаўленне кантактаў і абмен вопытам з творчымі саюзамі, аб’яднаннямі, калектывамі, арганізацыямі, якія маюць падобныя мэты дзейнсці;

-       выхаванне беражлівых адносін да нацыянальнай моўнай культуры;

-       захаванне помнікаў гісторыі, культуры і прыроды.