Суббота, 20.04.2024, 05:49 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Главная » 2016 » Февраль » 28

 

 

  1. 16.01.-17.012015 Рождественские встречи г. Клещели  РП 20 детей и 10взрослых.
  2. 19.02.2015  Новосёлковская БШ  «День Дружбы».г. Клещели14 детей и 4 взрослых.
  3. 20.-26.06.2015 «День города» Высоко – Мазовецкий –РП 26 человек «Катрынка»
  4. 28.06.15  90 летие Добровольной пожарной дружины 28 человек «Катрынка» Клещели –РП 19детей 9 взрослых.
  5. 12.07.15 Фестиваль белоруской культуры Черемха-РП «Белавежская цявинка» 12 человек,  11детей и 1 взрослый. «Спадчына» ... Читать дальше »
Просмотров: 317 | Добавил: visokoye | Дата: 28.02.2016 | Комментарии (0)

 

Другі раз члены ўзорнага клуба аматараў фальклору “Катрынка” пабывалі ў весцы Жукі гміны Клешчэлі. Першы раз былі ў 2009 годзе, а другі 4 кастрычніка 2015 года. Гэта быў дзень адкрыцця адрамантаванай святліцы. На адкрыцці прысутнічаў бурмістр гміны Аляксандр Сяліцкі, ксёнз, солтысы вёсак Пагрэбы, Жукі, Дашы. Пасля афіцыйнай часткі і асвяшчэння святліцы адбылася артыстычная частка. Першымі выступалі мы, госці з Беларусі. Наша праграма складалася з песен, танцаў, баек. Гледачы сардэчна сустракалі артыстаў. А потым выступіў фальклорны гурт “Каліна” з Беластоку. Як было прыемна пачуць песні на роднай беларускай мове. А завяршылася свята бяседай за доўгім сталом са смакалыкамі, прыгатаванымі жыхарамі вескі Жукі на чале з солтысам. Удзельнікі калектыву  атрымалі салодкія падарункі.

 

 

Просмотров: 325 | Добавил: visokoye | Дата: 28.02.2016 | Комментарии (0)

 

27 верасня мы сустракалі гасцей з Чарэмхі. У складзе дэлегацыі былі працоўнікі з ужэнду гміны на чале з вуйтам Міхалам Урублеўскім, сакратаром Мартай Іванюк. Гасцям вельмі спадабалася наша школа пасля рамонту. Пабывалі яны і ў нашым Цэнтру ДАДіМ г.Высокае. Потым дэлегацыя наведала Брэст і Брэсцкую крэпасць.

Шмат розных пытанняў і адказаў прагучала за сталом у час  абеду. Госці зрабілі экскурсію па гораду. Іх цікавілі работы па будове каналізацыі.

 У снежні 2015 года адбылася канферэнцыя па заканчэнню праекта “Паляпшэнне трансганічнай сістэмы аховы акружаючай прыроды гміны Чэрэмха і горада Высокае праз пашырэнне інфраструктуры каналізаціі”. Цяпер плануем удзел у распрацоўцы новага праекту па будове і рэканструкцыі дарог. ... Читать дальше »

Просмотров: 321 | Добавил: visokoye | Дата: 28.02.2016 | Комментарии (0)

 

Мы, Каменецкае раёнае грамадскае культурна-адукацыйнае аб’яднанне “Спадчына”, цесна сябруем з аб’яднаннем “Пшыяцелі зямлі Клешчалёўскай”, з гмінай Клешчэлі РП.

Свята бульбы адбылося 19 верасня на заліве Рэпчыцы. Дзень быў сонечны, цеплы і радасны. Бульба была галоўнай стравай у гыты дзень. Само свята называлася “Пячэне бульбы”. Усіх частавалі печанай бульбай. Быў аб’яўлены конкурс на лепшую страву з бульбы, у якім і мы прынялі ўдзел. За хрусты з бульбы і бульбяныя піражкі з капустай і грыбамі мы атрымалі дыпломы I і II ступені і падарункі.

Нам так спадабалася свята, што мы вырашілі праводзіць у сябе для навучэнцаў “Свята бульбы”.

 

Просмотров: 491 | Добавил: visokoye | Дата: 28.02.2016 | Комментарии (0)

 

У гэтым годзе адбыўся ХХ юбілейны фестываль “З сельскага падвор’я”. Члены КРГКАА “Спадчына” удзельнічалі ў гэтым фэсце чацверты раз. Пачаўся ен 24.07.2015г. канферэнцыяй “Культура – Народ – Этнічнасць на паграніччах Еўропы і міра” і выставай “Беженство. Необыкновенная история обычных людей”. Увечары выступалі калектывы з Беларусі і Рэспублікі Польша. У суботу 25.07.2015г. настаўнікамі КРГКАА “Спадчына” для дзяцей былі праведзены майстар-класы: па вышыўцы стужкамі, ткацтву, арыгамі, мяккай цацке. На фэсце выступілі калектывы з Украіны, Францыі, Сербіі, Вялікабрытаніі.

26.07.2015г. быў праведзены конкурс “Падляска кухня рэгіянальна”. Мы ўзялі гран-пры за посныя марынаваныя галубцы. Таму КРГКАА “Спадчына” выйшла на першае месца.

Просмотров: 314 | Добавил: visokoye | Дата: 28.02.2016 | Комментарии (0)