Четверг, 25.04.2024, 05:54 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Главная » 2014 » Август » 14
Пад такім дэвізам прахадзіла свята беларускай культуры.ў Чаромхаўскай гміне. Свята адбылося 15 чэрвеня. У нядзелю, у вёсцы Кузава. Сам фэст з цыкла “І тут жывуць людзі”, арганізаваны Музеем і асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы, трыццаць шосты па ліку. У фэсце прымалі ўдзел беларускія калектывы з вёсцы Чаромхі і Вулькі-Тэрахоўскай, гурты “Дэкада-банд” з Беластокаі “Арт-Пронар” з Нарвы. Мерапрыемства вялі Паўліна Паўлючук і Марыёля Герман. Мы ўдзельнічалі трэці раз: дарослыя члены Камянецкага раённага грамадска-культурна-асветнага аб’яднання !Спадчына” і дзеці – удзельнікі ўзорнага клуба любіцеляў фальклору “Катрынка”. Вельмі прыемна было пачуць словы падзякі за падрыхтаванае выступленне з вуснаў войтаЧаромхаўскай гміны Юрыя Шыкулы, які быў вельмі ўражаны канцэртнай праграмай беларускага калектыву і выказаў пажаданне на дальнейшае супрацоўніцтва ў тым жа кірунку. На гэты раз у фэсце прымала ўдзел і ўзорнае фальклорнае аб’яднанне “Белавежская цявінка” з беларускага пасёлка Белавежск ... Читать дальше »
Просмотров: 335 | Добавил: visokoye | Дата: 14.08.2014 | Комментарии (0)

3 мая ў сярдней школе горада Высокае ў чарговы раз сабраліся аматары народнай творчасці, а паклікаў іх сюды фальклорны фэст “Спадчына – 2014”. Арганізатарам яго выступіў Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзіг. Высокае, спонсарам – Раённае грамадскае культурна-асветніцкаеаб’яднанне “Спадчына”. Праграма фестывалю складалася з двух аддзяленняў. У першым, “Аўтэнтычны фальклор”, выступілі вучні СШ з Воўчыназ праграмай “Воўчынцы запрашаюць у госці”, вучні Базавай школы з Хадосаў – “Зборная субота” і БШ са Ставоў – з песнямі “Коло млыну” і “Ехал поезд с граммофоном”. Другое аддзяленне, “Народна-сцэнічны фальклор”, аб’яднала вучняў пяці школ раёна. Прадстаўнікі СШ з Дзмітровіч падрыхтавалі праграму “Вячоркі”, СШ з Пагранічнага – “Кола часу”, СШ №1 – “Кірмаш”, а ў дадатак выканалі песню “Сена маладое”. Аматары фальклору з СШ з Расны выканалі на цымбалах дзве кампазіцыі – “Люблю наш край” і “Беларускія народныя танцы” – і дзве песні: “Мой родны край” і “Песня о Беларусі”. А хлопчыкі і дзяўч ... Читать дальше »
Просмотров: 401 | Добавил: visokoye | Дата: 14.08.2014 | Комментарии (0)