На чарговую сустрэчу з самым заходнім горадам Беларусі ехала з асаблівым хваляваннем, бо на гэты раз мне прапанавалі да звыклай ролі журналіста дадаць яшчэ адну – вядучай урачыстага адкрыцця Дня горада. Высокае святкавала сваё 519-годдзе і 69-ю гадавіну вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля мітынгу ў гарадскім скверы накіравалася ў парк. Сцэну пад адкрытым небам рыхтавалі да канцэртаў, а высакаўчане і госці горада гулялі ўздоўж гандлёвых радоў. Каштавалі шашлык, напіткі і салодкія прысмакі. Дзеці выстройваліся ў чэргі ля надзіманых горак, батутаў і бяспройгрышнай латарэі (я таксама не змагла ўтрымацца ў надзеі выйграць вялікага пушыстага мядзведзя). Для дарослых арганізатары свята падрыхтавалі не
...
Читать дальше »
Просмотров: 454 |
Добавил: VIC |
Дата: 02.08.2013
|
|
|