Пятница, 19.04.2024, 08:48 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Каталог статей

Главная » Статьи » Артыкулы

Разам заўсёды цікавей :)

Разам заўсёды цікавей !

З 22 жніўня па 30 жніўня 2010 года удзельнікі узорнага клуба міласнікоў фальклору "Катрынка” Высокаўскага цэнтра пазашкольнай работы і удзельнікі Камянецкага раённага грамадскага  культурна-адукацыйнага аб’яднання "Спадчына”- усяго 25 чалавек ,прынялі удзел у танцавальных варштатах у Польшчы.

З польскай стараны у варштатах прыняў удзел калектыў "Мацежанка” Дома культуры г. Бяла-Падляска.

Пачаліся варштаты 22-23 жніўня з адпачынку на Белым возеры, каля Владавы: гульні, забавы на пляжы, касцёр дружбы у мястэчку Акунінка.

 Потым калектывы жылі і займаліся ў гімназіі мястэчка Своры гміны Бяла-Падляска. Калектывы займаліся як з польскімі, так і з беларускімі інструктарамі. Вынік сумеснай працы- фальклорная праграма, з якой калектывы выступілі 29 жніўня, у нядзелю, на Гмінных Дажынках.

 З першых хвілін калектывы пасябравалі, таму і вынікі працы былі цікавымі.

Удзельнікі варштатаў далі канцэрты у мястэчках Сітнік і Перкавіцы. Адпачывалі на дыскатэцы у Сітніку. Вельмі спадабалася наведванне аквапарку   і  3-Д кінатэатра у Бяла-Падляске.

А якімі цікавымі і прыемнымі былі вечары польска-беларускіх забаў і конкурсаў!

У панядзелак, 30 жніўня мы ад’яджалі дадому ! Цяжка было развітвацца з новымі сябрамі. Але сэрцы сагравала надзея, што новыя сябры хутка прыедуць да нас на варштаты на Беларусь!

Старшыня Камянецкага раённага грамадскага  культурна-адукацыйнага аб’яднання "Спадчына” Людміла Дудар.

Категория: Артыкулы | Добавил: Lyonch (15.10.2010)
Просмотров: 435 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]