Пятница, 26.04.2024, 16:25 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Каталог статей

Главная » Статьи » Артыкулы

Новае лета - новыя сябры.

                                             Новае лета - новыя сябры.

Праўду кажуць, чым больш сяброў-тым цікавей жыццё. Члены Камянецкага раённага грамадскага  культурна- адукацыйнага аб’яднання "Спадчына”пазнаёміліся і адразу пасябравалі з членамі грамадскай арганізацыі  "Вароты на балоты " (Вrama na bagna) гміны Завады Рэспублікі Польша.

А для вырашэння арганізацыйных пытанняў, планавання работы, падпісання умоў вуйт гміны Завады Павел Пагажэльскі  запрасіў 28 членаў  Камянецкага раённага грамадскага  культурна- адукацыйнага аб’яднання ( 19 дзяцей і 9 дарослых) на 6-8 жніўня на Дні Завад.

Мы пабывалі ў Высока-Мазавецкім , Беластоку, Завадах, Бельску- Падлясскім, Стрэньковай Гарэ. Усюды нашу дэлегацыю сустракалі цёпла і сардэчна.

8 жніўня узорны клуб аматараў фальклору "Катрынка” выступіў  з фальклорнай і эстраднай праграммай перад жыхарамі і гасцямі Завад.

Вельмі цікавымі былі на свяце адкрыццё пляцоўкі па правілах дарожнага руху для дзецей, пасвяшчэнне юнакоў у члены дабравольнай пажарнай дружыны, віктарына па пажарнай бяспеке. У віктарыне прыймалі  удзел і прадстаўнікі нашай дэлегецыі і атрымалі узнагароду.

Атракцыёны, гульні, жатры і канечне  салодкая вата- усё спрыяла добраму настрою . Сумесная дыскатэка яшчэ болей зблізіла беларускіх і польскіх дзяцей.

Запланаваны сумесныя адпачынкі, канцэрты, варштаты, сумесная праца над праектамі. Падпісаны умовы аб супрацоўніцтве на 3 гады.

                                              Старшыня КРГКАА "Спадчына”         Людміла Дудар.

Категория: Артыкулы | Добавил: Lyonch (14.10.2010)
Просмотров: 450 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]