"СПАДЧЫНА"
Каталог статей
Главная » Статьи » Артыкулы |
Мы ўсе разам рыхтаваліся да святочных мерапрыемств прысвечаных Дню Незалежнасці. 3 ліпеня ,негледзячы на дожджык, настрой ва ўсіх быў святочны. З самага ранку каля гарадского Дома культуры разгарнуўся кірмаш. Розных прысмакаў падрыхтавала гаражанам ЧТУП "Высокаўскае”. Для маленькіх прадавалі забаўкі, сувеніры і розныя размаітасці. З 13-ці гадзін пачалі працаваць гульнёвыя пляцоўкі, а ў 15г.30 пачаўся святочны канцерт, які доўжыўся 2 гадзіны і складаўся з 3-х частак: фальклорнай, віктарыны і эстраднай. Канцэрт падрыхтавалі педагогі і гурткоўцы ДУА "Высокаўскі ЦПР” і члонкі КРГКАА "Спадчына”. І дзеці і дарослыя з цікавасцю аглядалі падрыхтаваную праграму. На свята да нас завіталі госці з мястэчка Клешчэлі Рэспубліка Польша: Марыя Клімовіч і Генэк Верамчук, яны прывезлі падарункі для дзяцей клуба "Катрынка”. Словы ўдзячнасці гучалі ад бацькоў да Алены Зайцавай, Ларысы Лізякінай, Алены Краўчук, Алы Філосаф, Уладзіміра Ярмалюка, Аліны Васілюк і іншых– члонкаў КРГКАА"Спадчыны”. Прыязджайце да нас на свята горада 30 ліпеня! | |
Просмотров: 419 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0 | |