Понедельник, 17.06.2019, 16:54 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Главная » 2013 » Июль » 9 » Святое імя табе – Беларусь!
08:12
Святое імя табе – Беларусь!

Суббота, 06.07.2013, 16:48. Рубрика: Ад Камянца і да ўскраін  

P7030150

Самая вялікае свята нашай роднай краіны – Дзень Незалежнасці – у Высокім святкавалі з густам, весела, цікава, разнастайна. Спярша гараджан і іх гасцей сабрала на плошчы перад гарадскім Домам культуры літаратурна-музычная кампазіцыя, назва якой вынесена ў загаловак.
Пасля таго вясёлы натоўп перамясціўся ў гарадскі парк культуры і адпачынку. Тут яго чакалі канцэртныя праграмы двух калектываў: вакальнага групы "Вечарына” Мартынюкоўскага і клуба творчай моладзі "Свой круг” Відамлянскага сельскіх Дамоў культуры. Слухачы не шкадавалі апладысментаў. Між тым, свята толькі пачыналася…
Акунуцца ў таямнічае Сярэднявечча дапамаглі прадстаўнікі гістарычнага клуба з Брэста, якія падрыхтавалі невялікую тэатралізаваную пастаноўку, а ў ёй было ўсё – і прыгожая Дама, і смелы рыцар, і разбойнікі, і подзвігі, і каханне (як без яго?).
Кожны мог прымерыць даспехі, паўдзельнічаць у імправізаваным турніры, пусціць стралу з лука, а яшчэ… самых адважных P7030104юнакоў пасвячалі ў рыцары па старажытным абрадзе.
Фольк-гурт выконваў старажытную музыку, дзяўчаты ў сярэднявечных уборах танцавалі, а напрыканцы свята ўсіх уразіла незвычайнае фаер-шоу.
Працавалі гандлёвыя рады і самабытны "Беларускі кірмаш”, знайшліся забаўкі і для дзяцей.P7030039Шчыры дзякуй за дапамогу ў арганізацыі свята выказваю аддзелу культуры Камянецкага райвыканкама, філіялу "Высокаўскі” Камянецкага райспажыўтаварыства, Высокаўскай ЖКГ, вучэбна-вытворчаму камбінату, прыватна – індывідуальным прадпрымальнікам Мікалаю Байдоўскаму (магазін "Гасцінец”) і Віталію Лазеба (магазін "Світанак”), Марыне Сопінай (ПУП "МіхМар”).
Алег ГРЫПІЧУК,
дырэктар Высокаўскага ГДК.

Просмотров: 274 | Добавил: VIC | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]