"СПАДЧЫНА"
Главная » 2013 Октябрь 11 » Сустрэча з сябрамі
12:20 Сустрэча з сябрамі | |
![]() Рэпертуар "Хілачкі”, што, дарэчы, у перакладзе значыць "галінка”, складаюць фальклорныя песні на польскай і ўкраінскай мовах. У праекце "Хілачка – чатыры пары года” калектыў прадстаўляе фрагменты з каляндарна-абрадавага гадавога цыкла жыхароў Падляшша. У Высокім гасцей віталі гурткоўцы і педагогі Цэнтра дадатковай адукацыі. За святочным салодкім сталом з задавальненнем спявалі разам ўсім вядомыя песні, жартавалі, абменьваліся ўражаннямі. У суботу калектыў выступіў на святочна ўпрыгожанай сцэне санаторнай школы. Для дзяцей канцэрт стаў сапраўдным сюрпрызам, а для педагогаў – святочным падарункам да Дня Настаўніка. Пасля гэтага была прагулка па асабліва прыгожым у сонечны асенні дзень старым парку. Затым госці накіраваліся ў Камянец, пазнаеміліся з экспазіцыяй музея "Белая вежа”, набылі сувеніры на памяць аб Беларусі, пагулялі па вуліцам горада, пазнаеміліся з яго гісторыяй, наведалі кінатэатр Спадзяемся, што ў дзяўчынак засталіся самыя добрыя ўражанні ад знаемства з нашай краінай і жаданне наведаць яе яшчэ не адзін раз. Васілюк Аліна Сцяпанаўна педагог Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае | |
|
Всего комментариев: 0 | |