Среда, 24.04.2024, 21:10 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Главная » 2012 » Февраль » 3 » Спадчына
11:55
Спадчына

Што ўзгадваецца табе, беларус, калі чуеш ты слова "спадчына"? Спярша, напэўна, аднайменны верш Купалы, а потым народныя казкі, песні, легенды і паданні, што засталіся нам ад продкаў. А для жыхароў Камянеччыны яшчэ і ўспамінам аб раённым фальклорным фестывалі "Спадчына", што прайшоў на пачатку лістапада ў Высокаўскай СШ.

   На працягу верасня-кастрычніка ў школах раёна вялася падрыхтоўчая работа па напрамках: фальклорныя чытанні, песні і танцы, традыцыі і абрады, дэкаратыўна-побытавае мастацтва.   Завяршылася  яна аглядамі, на якія выязджала журы. Удзел у заключнай імпрэзе прынялі лепшыя з лепшых. Сярод іх: у першым аддзяленні (аўтэнтычны фальклор) - гімназія г.Каменец з пастаноўкай "Камянецкі кірмаш",

    Каленкавіцкая БШ з абрадам "Вялікдзень", Стаўская БШ з вясельнай песняй "Світэ місяц з раю" і побытавым танцам "Ставскый вальс", Рэчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа з абрадам "Уваходзіны ў хату", Хадасоўская БШ з фальклорнымі чытаннямі "Карта", "Як я іхав коло млына" і "Малітва", Відамлянская СШ з дажынкавым абрадам "Перэпілка"; у другім аддзяленні (стылізацыя, фольк-мадэрн) - Агародніцкая БШ з танцам "Карагод", Высокаўская СШ з песняй "Ружа-квет-ка", СШ №1 г.Каменец з праграмай "Дзіцячыя вячоркі", СШ №2 з абрадам "Масленіца" і Навасёлкаўская БШ з праграмай "Калаварот".

   Перад вачыма ўражаных гледачоў адна карцінка змянялася другой, не менш яскравай. Як дасціпна жартавалі на імправізаваным "кірмашы" гімназісты з райцэнтра! Як весела спраўлялі Вялікдзень хлопчыкі і дзяўчынкі з Каленкавічаў, Масленіцу - іх аднагодкі з СШ №2 г.Каменец і Дажынкі (абрад "Перэпілка") - вучні Відамлянскай школы! Як захапляльна расказвалі рэчыцкія школьнікі пра пабудову новай хаты і ўваходзіны ў яе! 3 якім пачуццём праходзілі фальклорныя чытанні ў выкананні дзяцей з Хадасоускай БШ! Як натуральна і нязмушана цякла гутарка падчас Дзіцячых вячорак", перамяжоўваючыся апавяданнямі і песнямі! Як праходзілі перад вачамі гасцей літаральна ўсе святы беларускага народнага календара, ад гукання вясны да дажынак! (Пастараліся для гэтага ўдзельнікі з Навасёлак.) Вельмі спадабаліся гледачам таксама песні вучняў Стаўскай БШ і Высокаўскай СШ, танец дзяўчынак з Агароднікаў. Рада-валі вока прыгожыя народныя ўборы, а слых- чыстая беларуская мова і мясцовая гаворка. Выдатным дапаўненнем да свята сталі выступленні ўзорных фальклорных калектываў "Катрынка" і "Белавежская цявінка", а таксама ганаровых гасцей -калектыву "Крыніца" з гміны Мельнік Рэспублікі Польшча.

   Нялёгка давялося папрацаваць журы, але ў выніку месцы ў раённым фальклорным фестывалі "Спадчына-2011" размеркаваліся наступным чынам. У першым аддзяленні дыплом за ўдзел ат-рымала Стаўская БШ, трэцяе месца заняу Рэчыцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа, другое -Каленкавіцкая БШ,  першае - Відамлянская СШ. У другім аддзяленні дыпломаў за ўдзел удастоены гімназія г.Каменец, Агародніцкая БШ і Высокаўская СШ, трэцяе месца заняла СШ №1 г.Каменец, другое - СШ №2, першае - Навасёлкаўская БШ. Лепшымі на выставе дэкаратыўна-побытавага мастацтва (саломка, лаза, дрэва, вышыўка, ткацтва, выцінанка, ганчарства...), што размясцілася на ўваходзе ў актавую залу, сталі Пелішчанская СШ, Відамлянс-кая СШ, Каленкавіцкая БШ -трэцяе, другое і першае месцы адпаведна. У асобнай намінацыі "Фальклорныя чытанні" ад-значана Хадасоўская БШ.

  3 рук дырэктара Высокаўскага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Людмілы Дудар уладальнікі першых месцаў атрымалі ў падарунак яшчэ і медалі, падрыхтаваныя польскімі гасцямі (на адным баку герб Высокага, а на другім - надпіс "Наша спадчына -мова матчына"). Акрамя таго, узнагароджаны імі жыхарка На- васёлак Ганна Рыгораўна Клімук (яна ўжо даўно ахвотна дзеліцца з дзецьмі скарбамі фальклору), метадыст па фальклоры абласнога цэнтра дзіцячай творчасці Вера Волкава, польскія сябры з гміны Кляшчэлі і Віталій Лазеба, дырэктар ПГУП "Світанак Люкс", дэпутат раённага і гарадскога Саветаў, а адначасова нязменны спонсар, з дапамогай якога так актыўна развіваецца культурнае жыццё Высокага.

   Свята адгрымела... Сціхлі спевы... Але гэта зусім не азначае, што спадчына нашых продкаў патрэбна нам толькі падчас такіх фестываляў. Яна - наша аснова, той ітрыжань, на якім грунтуецца адчуванне сябе чалавекам на гэтай зямлі, дзе ўглыб ідуць карані, дзе так высока ўзносяцца ў неба галіны...

Настасся НАРЭЙКА.


Просмотров: 775 | Добавил: VIC | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]