Суббота, 20.04.2024, 15:51 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Главная » 2011 » Июль » 14 » НАША СВЯТА
13:09
НАША СВЯТА

Мы ўсе разам рыхтаваліся да святочных мерапрыемств прысвечаных Дню Незалежнасці.  3 ліпеня ,негледзячы на дожджык, настрой ва ўсіх быў святочны. З самага ранку каля гарадского Дома культуры разгарнуўся кірмаш. Розных прысмакаў падрыхтавала гаражанам ЧТУП "Высокаўскае”. Для маленькіх прадавалі забаўкі, сувеніры і розныя размаітасці.

З 13-ці гадзін пачалі працаваць гульнёвыя пляцоўкі, а  ў 15г.30 пачаўся святочны канцерт, які доўжыўся 2 гадзіны і складаўся з 3-х частак: фальклорнай, віктарыны і эстраднай. Канцэрт падрыхтавалі педагогі і гурткоўцы ДУА "Высокаўскі ЦПР” і члонкі КРГКАА "Спадчына”.

І дзеці і дарослыя з цікавасцю аглядалі падрыхтаваную праграму.

На свята да нас завіталі госці з мястэчка Клешчэлі Рэспубліка Польша: Марыя Клімовіч і Генэк Верамчук, яны прывезлі падарункі для дзяцей клуба "Катрынка”.

Словы ўдзячнасці  гучалі ад бацькоў да Алены Зайцавай, Ларысы Лізякінай, Алены Краўчук, Алы Філосаф, Уладзіміра Ярмалюка, Аліны Васілюк  і іншых– члонкаў  КРГКАА"Спадчыны”.

Прыязджайце да нас на свята горада 30 ліпеня!

Просмотров: 433 | Добавил: Lyonch | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]