Пятница, 19.04.2024, 14:51 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Главная » 2018 » Май » 8 » Міжрэгіянальны майстар-клас
12:07
Міжрэгіянальны майстар-клас

26 красавіка Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Высокае сустракаў гасцей з усёй Рэспублікі, якія у рамках адкрытага міжрэгіянальнага майстар-класа “Абрадавая атрыбутыка і народная лялька ў святочнай культуры беларусаў” працавалі сумесным творчым праекце “Вывучэнне Велікодных традыцый Камянецкага раёна”.

Арганізатарамі гэтага мерапрыемства з’яўляліся:

-      нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі;

-      абласны цэнтр маладзёжнай творчасці;

-      раённы аддзел адукацыі, спорту і турызму;

-      цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Высокае.

У праграму праекту увайшлі наступныя майстар-класы:

-      “Гулянне на Вэлыкдэнь”, узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка”, педагогі Зайцава А.М., Краўчук А.М., Сафроненка Н.А.;

-      “Пячэнне буснёвай лапы”, педагог Дудар Л.Р.;

-      “Выраб лялькі “Велікодная галубка”, педагог Дудар Т.В.;

-      “Пісанка”, педагог Дземенціюк С.М.

Гасцей прывітаў дырэктар Цэнтра Дудар Міхаіл Аляксандравіч, а з адказным словам выступілі Крыўко Таццяна Міхайлаўна, метадыст Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі і Віалета Крыштофаўна Брыч, метадыст Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці.

Майстар-клас “Гулянне на Вэлыкдэнь” прадставілі педагогі і навучэнцы ўзорнага клуба аматараў фальклору “Катрынка”.

На майстар-класе “Пячэнне буснёвай лапы” удзельнікі даведаліся ад педагога Дудар Людмілы Рыгораўны аб значэнні абрадавай выпечкі і навучіліся пячы “буснёвыя лапы”.

Дудар Таццяна Валянцінаўна пазнаёміла з асаблівасцямі выканання традыцыйнай тэкстыльнай лялькі і навучыла вырабляць ляльку “Велікодная галубка”.

З асаблівасцямі роспісу велікодных яек у Заходнім Прыграніччы пазнаёміла Дземенціюк Святлана Мікалаеўна, а таксама разам з гасцямі размалявалі пісанкі.

У праекце прымалі ўдзел нашы калегі з Брэста, Кобрына, Камянца і Мінска.

Усім вялікі дзякуй.

Педагогі А.М. Зайцава, А.М. Краўчук

Просмотров: 266 | Добавил: visokoye | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]