"СПАДЧЫНА"
Главная » 2013 » Ноябрь » 13 » "Катрынцы"-10 гадоў
10:52 "Катрынцы"-10 гадоў | |
Напрыканцы кастрычніка ўзорны клуб
аматараў фальклору "Катрынка" цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і молодзі г.Высокае
адсвяткаваў свае дзесяцігоддзе. Для творчага калектыву - даволі важкая лічба, якая
сцвярджае, што ён працуе, развіваецца і перамагае ў абласных, рэспубліканскіх,
міжнародных конкурсах.
На святкаванні юбілею "Катрынка" прадставіла песні і танцы даваенных гадоў, якія бытавалі на тэрыторыі нашага раёна і сабраны падчас этнаграфічных экспедыцый у вёскі Ставы, Навасёлкі, Воўчын, Бобінка, Амелянец, Войская, а таксама на прыгранічных тэрыторыях Польшы. Кіраўнікі клуба Ларыса Лізякіна, Алена Зайцава і ўсе педагогі цэнтра прымалі шчырыя словы падзякі. У зале панавала святочная атмасфера. Гледачы зрабілі невялікі экскурс у гісторыю творчага жыцця "Катрынкі". Як на сапраўдных імянінах, гасцей частавалі святочным пірагом. Выдатным сюрпрызам стала неонавае шоў, якое прадставілі артысты з Брэста. Асаблівае ўражанне зрабіў на дзяцей адмысловы шакаладны фантан: увесь вечар можна было ласавацца духмяным гарачым шакаладам і экзатычнымі фруктамі. Усе ўдзельнікі калектыву атрымалі памятныя падарункі, а скончыўся вечар святочным феерверкам. Удзячныя спонсарам, якія дапамаілі стварыць для дзяцей незабыўнае свята: СААТ "Белавежскія сыры" (дырэктар Аляксандр Палавы), ААТ "Аграп-радукт" (Алег Цяслюк), ААТ "Макарава-Агра" (Валерый Казаўчук), ПГУП "Высокаўскае" (Уладзімір Мартысюк), ААТ "Белавежскі" (Юрый Мароз), раённаму аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (Віктар Грыцук), Высокаўскаму сельгаскаледжу (Аляксандр Шурхай), індывідуальным прадпрымальнікам Уладзіміру і Ірыне Кічыгіным, Віталію і Святлане Лазеба, Аляксандру Курняўку Віталію Круптаву, Анатолію Швейкусу. Алена КРАЎЧУК, Аліна ВАСІЛЮК, педагогі ЦДАДіМ г.Высокае | |
|
Всего комментариев: 0 | |