Четверг, 28.03.2024, 18:32 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Главная » 2014 » Январь » 31 » Калядкі ў гміне Мельнік
15:03
Калядкі ў гміне Мельнік

Коляд-коляд-колядныця,

Смачна з маком поляныця,

А бэз маку ны така,

Дайтэ, тётко, пырога…


З такімі словамі удзельнікі ўзорнага клуба аматараў фальклору "Катрынка” і члены КРГКАА "Спадчына” звярталіся да жыхароў гміны Мельнік Рэспубліка Польша 11-12 студзеня 2014 года, ў час калядных прадстаўленняў, у весках Віланова, Радзівілаўка і Машчона Кралеўска.

У хату да гаспадыні завіталі не толькі калядоўшчыкі з калядкамі і шчадроўкамі, а таксама каза з казлянятамі, цыганы з мядзведзем, не абышлося таксама і без нячыстай сілы.

У зале панавала святочная дабразычлівая атмасфера. Удзельнікі калектыву выконвалі побытавыя танцы, байкі запісаныя у час этнаграфічных экспедыцый, гучала дыялектная мова. Скончылася прадстаўленне пажаданнямі добрага ураджаю, дастатку, здароўя.



Хормайстар клуба аматараў

фальклору "Катрынка”

Краўчук Алена Мікалаеўна


Просмотров: 409 | Добавил: visokoye | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]