Суббота, 27.04.2024, 06:25 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Главная » 2017 » Апрель » 27 » Завецца ж "Cпадчына" мая ўсяго Старонкай Роднаю
13:48
Завецца ж "Cпадчына" мая ўсяго Старонкай Роднаю

Завецца ж "Cпадчына" мая ўсяго Старонкай Роднаю

 

04 лютага 2017 года ў актавай зале Высокаўскай сярэдняй школы адбылася заключная імпрэза раённага фальклорнага фестывалю “Спадчына”, заснавальнікамі і арганізатарамі якога з’яўляюцца:

-     аддзел адукацыі, спорту і турызму Камянецкага раённага выканаўчага камітэта;

-     дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае”;

-     Высокаўскі гарадскі выканаўчы камітэт;

-     Камянецкае раённае грамадскае культурна-асветніцкае аб’яднанне “Спадчына”.

Фестываль праводзіцца ў рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” ужо не першы год, і стаў традыцыйным святам народнай культуры.

Мэтамі і задачамі Фестывалю з’яўляюцца:

-     падтрымка, ахова і зберажэнне самабытнай культуры Камянеччыны;

-     прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем выхавання дзяцей і моладзі сродкамі традыцыйнай народнай творчасці;

-     удасканаленне форм арганізацыі вольнага часу ў дзіцяча-маладзевай аўдыторыі;

-     абмен ідэямі і ведамі, паляпшэнне ўзаемаразумення праз фальклорнае мастацтва;

-     наладжванне прыгранічных сувязей паміж сяброўскімі краінамі.

Першы этап фестывалю праходзіў ва ўстановах адукацыі раёна (лістапад 2016 – люты 2017) – збіраўся фальклорны матэрыял, рыхтаваліся конкурсныя праграмы і выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Другім этапам фестывалю стаў паказ конкурсных праграм і выстаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Ацэньвала выступленні ўдзельнікаў кампетэнтнае журы ў складзе: Брыч Віялеты Крыштофаўны (метадыст ЦМТ г.Брэст, старшыня журы), Вамбальд Алы Уладзіміраўны (спецяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Камянецкага райвыканкама), Сачыка Мікалая Анатоллевіча (старшыня Высокаўскага гарвыканкама), Казімірук Яўгеніі (намеснік дырэктара дома культуры, турызму і рэакрэацыі г. Кляшчэлі Рэспублікі Польша), Дудар Людмілы Рыгораўны (старшыня Камянецкага раённага грамадскага культурна-асветніцкага аб’яднання “Спадчына”), Карпавай Алы Пятроўны (кіраўнік узорнага аматарскага аб’яднання “Белавежская цявінка”).

Крытэрыямі адзнакі ў намінацыях “Аўтэнтычны фальклор”, “Народна-сцэнічая творчасць” з’яўляліся: падбор матэрыялу; самабытнасць; артыстызм і сцэнічнае майстэрства, выканальніцкае мастацтва (песеннае, танцавальнае, музычна-інструментальнае, тэатральнае мастацтва); пераемнасць традыцый; наяўнасць носьбітаў; касцюма, ў выставе (намінацыя “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”):якасць афармлення; традыцыі ў афармленні; самабытнасць і індывідуальнасць выканання; выканальніцкае майстэрства; вытанчанасць і эстэтычнасць; этнаграфічная каштоўнасць; інавацыі і традыцыі ў афармленні.

Удзельнікі фестывалю прадставілі на суд журы калядныя абрады, вялікодныя гульні, веснавы абрад “Камаедзіца”, “Вяселле” і нават “Праводзіны ў войска”.

Выстава парадавала разнастайнасццю тэхнік: тканыя паясы “крайкі”, вышываныя рушнікі, іконы і карціны, выцінанка, пляценне з лазы і паперы і іншыя.

Вынікам заключнай імпрэзы фестывалю з’явілась узнагароджанне пераможцаў. Гран-пры фестывалю атрымала сярэдняя школа № 1 Камянца (абрад “Камаедзіца”). У намінацыі “Аўтэнтычны фальклор” другое месца атрымала Стаўская базавая школа (праграма “Ой, Коля́до-Коляды́цё!”), першае месца – Відамлянская сярэдняя школа (праграма “Вялікодныя гульні”). У намінацыі “Народна-сцэнічная творчасць” месцы размеркаваліся наступным чынам: трэцяе месца – Воўчынская сярэдняя школа (“Вяселле”), другое – Навасёлкаўская базавая школа, першае месца – Дзмітравіцкая сярэдняя школа (праграма “Калядую, калядую, каўбасу я носам чую!”). Удзельнікі Тарасюк Ілля, Піскур Аляксандр атрымалі граматы “За выканальніцкаемайстэрства”.

Па выніках выставы дэкаратыўна – прыкладной творчасці трэцяе месца прысуджана Каленкавіцкай базавай школе і Раснянскай сярэдняй школе, другое месца – Воўчынскай сярэдняй школе, а пераможцай стала Стаўская базавая школа, якая прадставіла паясы-крайкі і станок для іх вырабу.

Перад удзельнікамі фестывалю выступілі ўзорнае аматарскае аб’яднанне “Белавежская цявінка”, узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Высокае”.

 

На фестываль завіталі госці з Рэспублікі Польша: Марыя Іванюк – намеснік вуйта гміны Чаромха і вучні беларускамоўнай школы г. Гайнаўка.

За падтрымку ў арганізацыі і правядзенні фестывалю Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Высокае выказвае падзяку спонсарам: сумеснаму адкрытаму акцыянернаму таварыству “Белавежскія сыры” (дырэктар – Піва Святаслаў Мікалаевіч), Сопінай Марыне Уладзіміраўне (ПГУП “Міх-Мар”, крама “Фартуна”), Лазеба Віталю Сяргеевічу (ПГУП “Світанак-люкс”).

Правядзенне раённага фальклорнага фестывалю “Спадчына” спрыяе развіццю павагі да фальклору, цікавасці да сваіх нацыянальных вытокаў – усё гэта дапамагае не толькі эстэтычнаму, творчаму, але перш за ўсё, грамадска-патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення.

 

Кіраўнік узорнага клуба

аматараў фальклору “Катрынка”           Алена Мікалаеўна Зайцава

Просмотров: 343 | Добавил: visokoye | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]