"СПАДЧЫНА"
Мэты и задачы
Асноўнымі мэтамі дзейнасці Камянецкага раённага грамадскага культурна-адукацыйнага аб’яднання "Спадчына”з’яўляюцца:
- садзейнічанне захаванню і распаўсюджанню гістарычнай спадчыны беларускага народа;
- фарміраванне актыўнай жыццевай пазіцыі і патрыятызму праз адраджэнне мясцовых традыцый і нацыянальный культуры ў падрастаючага пакалення;
- распаўсюджанне і прапаганда ведаў аб беларускай нацыянальнай культуры і гістарычнай спадчыне беларускага народа.
Задачы КРГКАА "Спадчына”:
- стварэнне ўмоў для развіцця прыроджанных магчымасцей, сацыяльнай і культурнай самарэалізацыі ў падрастаючага пакалення;
- фарміраванне ў членаў Камянецкага раённага грамадскага культурна-адукацыйнага аб’яднання "Спадчына” сыстэмы беражлівых адносін да сябе, да прыроды;
- стварэнне ўмоў для вывучэння, захавання і распаўсюджання духоўных каштоўнасцей беларускага народа, мясцовых традыцый і культуры;
- устанаўленне кантактаў і абмен вопытам з творчымі саюзамі, аб’яднаннямі, калектывамі, арганізацыямі, якія маюць падобныя мэты дзейнсці;
- выхаванне беражлівых адносін да нацыянальнай моўнай культуры;
- захаванне помнікаў гісторыі, культуры і прыроды.