Вторник, 16.10.2018, 01:24 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Главная » 2017 » Апрель » 27 » “Вэсна красна, шо нам вынэсла…”
13:49
“Вэсна красна, шо нам вынэсла…”

“Вэсна красна, шо нам вынэсла…”

 

З 28 па 29 сакавіка 2017 года ва ўстанове адукацыі «Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» прайшоў 12 рэспубліканскі конкурс фальклорных калектываў у рамках рэспубліканскага конкурсу «Юныя таленты Беларусі». Мэта конкурсу – выяўленне, падтрымка і развіццё творчага патэнцыялу таленавітых дзяцей Рэспублікі Беларусь, якія займаюцца ў фальклорных калектывах.

На конкурс прыехалі юныя аматары фальклору з усіх куткоў нашай краіны, удзельнікі дванаццаці фальклорных калектываў, якія прадэманстравалі такія абрады, як: “Гуканне вясны”, “Каляды”, “Юр'я”, “Вялікдзень”, змаглі паўдзельнічаць у майстар-класах “Беларуская дуда”, “Побытавыя танцы Камянеччыны”, “Інтэрпрэтацыя традыцыйнай беларускай культуры ў сучасных сцэнічных умовах”, “Танцы і гульні на Лепельшчыне”. А ацэньвалі конкурс сапраўдныя прафесіяналы: выкладчыкі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” – Зіневіч Уладзімір Кузьміч (кафедра беларускай народна-песеннай творчасці), Дарашэвіч Энгельс Канстанцінавіч (кафедра этналогіі і фальклору), Калацэй Вячаслаў Віктаравіч (загадчык кафедры этналогіі і фальклору) і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь – Бранковіч Ніна Несцераўна,

Узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка” прадставіў на суд журы две конкурсныя праграмы: “Гулянне на Вэлыкдэнь” і “Юр’я: пэршый выпас” (назвы на рэгіянальнам дыялекце), якія аснованы на даследаваным матэрыяле. У выкананні калектыва гучалі вяснянкі, рагулькі, юр’еўскія і валачэбныя песні, запісаныя ад нашых носьбітаў народных традыцый з вёсак прыгранічча Камянецкага раёна. А таксама былі прадэманстраваны рэгіянальныя побытавыя танцы: “Лысый Ставскый”, “Лысый Новосёлковскый”, “Полька-закрутуха”, “На рэчэньку”, “Ставскый вальс” (назвы на рэгіянальнам дыялекце). Юныя ўдзельнікі клуба паказалі, на колькі грунтоўна і сур’ёзна нашы продкі ставіліся да абрадавых дзеянняў, якія былі накіраваны на набыццё і захаванне дабрабыту і перадаваліся з пакалення ў пакаленне.

На працягу двух дзён фальклорныя калектывы прэзэнтавалі сваё майстэрства. Выступленне калектываў ацэньвалася па наступных крытэрыях: песні ў ансамблі, узровень выканальніцкага майстэрства, музычнае суправаджэнне, рэжысура праграмы, сцэнічнасць, аўтэнтычнасць, самабытнасць рэпертуару.

Па выніках конкурсных выступленняў журы аднагалосна вызначыла пераможцу: узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка”.

Віншуем нашых пераможцаў: Анішчука Цімафея, Гупенюк Аліну, Зуева Валянціна, Карпук Ганну, Кандрацюк Кацярыну, Краўчук Дар’ю, Паўлечук Кацярыну, Сахарчука Ягора, Старыкава Сяргея, Усікаву Яну, Шэлеста Уладзіслава, Цяслюк Ксенію, а таксама Зайцаву Алену Мікалаеўну (кіраўнік клуба), Краўчук Алену Мікалаеўну (хормайстар), Сафроненка Наталлю Анатоллеўну (балетмайстар), Філосаф Алу Іванаўну (акампаніатар), Юлбарысава Эдуарда Рэвавіча (акампаніатар).

 

 

Дудар Людміла Рыгораўна, намеснік дырэктара ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Высокае”

Просмотров: 106 | Добавил: visokoye | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]