Пятница, 26.04.2024, 10:52 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Главная » 2014 » Август » 14 » Фальклорныя россыпы
14:54
Фальклорныя россыпы
3 мая ў сярдней школе горада Высокае ў чарговы раз сабраліся аматары народнай творчасці, а паклікаў іх сюды фальклорны фэст “Спадчына – 2014”. Арганізатарам яго выступіў Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзіг. Высокае, спонсарам – Раённае грамадскае культурна-асветніцкаеаб’яднанне “Спадчына”. Праграма фестывалю складалася з двух аддзяленняў. У першым, “Аўтэнтычны фальклор”, выступілі вучні СШ з Воўчыназ праграмай “Воўчынцы запрашаюць у госці”, вучні Базавай школы з Хадосаў – “Зборная субота” і БШ са Ставоў – з песнямі “Коло млыну” і “Ехал поезд с граммофоном”. Другое аддзяленне, “Народна-сцэнічны фальклор”, аб’яднала вучняў пяці школ раёна. Прадстаўнікі СШ з Дзмітровіч падрыхтавалі праграму “Вячоркі”, СШ з Пагранічнага – “Кола часу”, СШ №1 – “Кірмаш”, а ў дадатак выканалі песню “Сена маладое”. Аматары фальклору з СШ з Расны выканалі на цымбалах дзве кампазіцыі – “Люблю наш край” і “Беларускія народныя танцы” – і дзве песні: “Мой родны край” і “Песня о Беларусі”. А хлопчыкі і дзяўчынкі з БШ у Навасёлках станцавалі “Беларускую польку”, выканалі песні “Чаму ж мне не пець”, “У зялёную дуброву”, “Ружа-кветка” і павесялілігледачоў гумарэскамі “На базары” і “Госці ў хату”. На жаль, у гэты раз прадстаўнікі гмін Мельнік і Чаромха, а таксама творчы калектыў “Гілачка” не змаглі прыняць удзелу ў культурных спаборніцтвах. Нялёгкі выбар стаяў перад членамі журы, сярод якіх былі намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнайтворчасці Тамара Домасць і Віялета Брыг, відэааператар Васілій Карпінчык. Сярод членаў судзейскай брыгады былі таксама і спецыяльна запрошаныя польскія госці Марыя Клімовіч, Я ўгенія Казімірук з Кляшчэль. Таварыства прыяцеляў Кляшчэлеўскай зямлі, з якім “Спадчына” супрацоўнічае ўжо на працягу некалькіх гадоў, прадстаўлялі таксама Алена і Яўген Верамчукі. У канцы спаборніцтва ўсе члены журы адзінагалосна вызначылі ўладальніка гран-пры сёлетняй “Спадчыны”. Ім стаў фальклорны калектыў БШ з вёскі Хадосы. У аддзяленні “Аўтэнтычны фальклор” другое месца засталося за Воўчынскай СШ, трэцяе – за Стаўскай БШ, а ў аддзяленні “Народна-сцэнічны фальклор” першымі сталі вучні Наваселкаўскай БШ, другое месца падзялілі сярэднія школы №1 і Дзмятровічаў, на трэцім замацаваліся прадстаўнікі Пагранічнай СШ. А раснянцы атрымалі грамату за ўдзел. Дыпломы і памятныя прызы доўга будуць нагадваць удзельнікам аб свяце фальклору. Аздобілі яго, дарэчы, выступленні ўзорных – фальклорнага аб’яднання “Белавежская цявінка” і клуба аматараў фальклору “Катрынка”. Акрамя таго была арганізава выстава дзіцячых работ. Арганізатары фестывалю дзякуюць дырэктару Высокаўскай СШ Валянціне Патрабенка і педагогу Віталію Даўжанюку, а таксама спадзяюцца, што падобныя спаборніцтвы стануць добрай традыцыяй польска-беларускага супрацоўніцтва. Людміла ДУДАР Старшыня Праўлення Камянецкага РГКАА “Спадчына”
Просмотров: 403 | Добавил: visokoye | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]