Пятница, 29.03.2024, 03:46 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Главная » 2013 » Февраль » 25 » Узорнае фальклорнае аб’яднанне “Белавежская цявінка”
14:25
Узорнае фальклорнае аб’яднанне “Белавежская цявінка”
IMG_2584Узорнае фальклорнае аб’яднанне "Белавежская цявінка” ў чарговы раз сабрала ў актавай зале мясцовай школы сваіх добрых сяброў, а нагодай для гэтага стала светлае свята – Ражство Хрыстовае.
Знаёмая кожнаму верніку гісторыя нараджэння Збавіцеля ажывала перад вачамі гледачоў, дзякуючы артыстам самых розных узростаў (малодшая, сярэдняя і старэйшая групы "Цявінкі”). На сцэне – вярцеп, і да немаўляці, што нарадзілася ў ім, з падарункамі прыходзілі спачатку пастухі, пасля – вешчуны, а за імі – дзеці. Усіх іх вяла яркая Віфлеемская зорка. Прозай і вершамі юныя артысты расказвалі пра Ражство. Яму прысвячалі песні на рускай мове і мілагучным дыялекце.
Вясёлым кагалам уварваліся ў актавую залу калядоўшчыкі са звяздою. Яны не шкадавалі пажаданняў "гаспадарам”, спявалі пад баян. Адзін з хлопцаў абышоў з шапкаю ўсіх гледачоў – узнагарода для спевакоў атрымалася досыць важкая.
А потым у пакоі выключылі святло, каб цяплей гарэлі свечкі ў руках артыстаў. Чароўная карціна прымусіла гледачоў услухоўвацца ў простыя словы аб дабрыні, любові, душэўнай цеплыні. І кожны з асаблівым замілаваннем прымаў з рук школьнікаў свайго белага папяровага анёла ў падарунак.
Са словамі віншаванняў да ўсіх гасцей звярнуліся настаяцель царквы святых пакутніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі айцец Ігар Аліферчык і дырэктар Высокаўскага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Людміла Дудар. Іх падарункі сталі сюрпрызам для юных артыстаў. У гэты вечар сярод гледачоў была Софія Панасюк з Мінкавічаў, ад якой "Цявінка” некалі запісвала песні, пераймала танцы. Так традыцыі нашых продкаў набываюць свой працяг…
Настасся НАРЭЙКА.
Просмотров: 474 | Добавил: VIC | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]