Четверг, 25.04.2024, 12:43 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Главная » 2016 » Июль » 5 » "Радавод"
13:22
"Радавод"

21 мая 2016 ў Кобрыне адбылася заключная імпрэза 6 адкрытага абласнога фествалю фальклорнага мастацтва “Радавод”. Фестываль праходзіў у некалькі эпапаў і ўключаў у сабе семінары для педагогаў дадатковай адукацыі па тэме “Стварэнне этнакультурнай адукацыйнай прасторы як умовы выхавання духоўна-маральных каштоўнасцей навучэнчаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”, майстар-класы па побытавых танцах і фальклорных гульнях, а таксама навукова-практычную дзіцячую канферэнцыю “Папулярызацыя традыцыйнай народнай культуры і шляхі зберажэння мясцовых традыцый” па выніках конкурсу навукова-даследчых работ “Фальклоная спадчына”.

Урамках фестывалю адбыліся таксама:

  • Конкурс-плэнэр “Горад майстроў”;
  • Конкурс традыцыйных страў Берасцейшчыны “Бабаліна кухня”;
  • Конкурс фальклорных калектываў;
  • Конкурс фальклорнай музыкі;
  • Конкурс фальклорных спеваў;
  • Конкурс фальклорных тэатраў;
  • Конкурс фальклорных танцаў;
  • Конкурс танцавальных пар-выканаўцаў побытавых танцаў;
  • Конкурс вядучых народных гульняў і забаў;
  • Конкурс відэокліпаў “Берасцейская талакуха”;
  • Этнадыскатэка.

Лепшыя фальклорныя калектывы і майстры народных промыслаў прадстаўлялі свае раёнына заключнай імпрэзе ў Кобрыне.

Камянецкі раён прадстаўлялі ўзорнае аматарскае аб’яднанне “Белавежская цявінка”, узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка”, а таксама аб’яднанні па інтарэсах мастацкага накірунку ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Высокае”.

Па выніках усіх конкурсаў дэлегацыя Камянецкага раёна прывезла дадому наступныя дыпломы:

  • Дыплом 1 ступені ў намінацыі “Відэакліп “Берасцейская талакуха” – ўзорнае аматарскае аб’яднанне “Белавежская цявінка”;
  • Дыплом 3 ступені ў намінацыі “Народныя спевы” – ўзорнае аматарскае аб’яднанне “Белавежская цявінка”;
  • Дыплом 3 ступені ў намінацыі “Фальклорная спадчына” – Кандрацюк Кацярына, удзельніца ўзорнага клуба аматараў фальклору “Катрынка”;
  • Дыплом 1 ступені ў намінацыі “Лепшы фальклорны калектыў” – узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка”.

 

Просмотров: 314 | Добавил: visokoye | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]