Пятница, 19.04.2024, 01:06 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Главная » 2013 » Ноябрь » 13 » "Катрынцы"-10 гадоў
10:52
"Катрынцы"-10 гадоў
Напрыканцы кастрычніка ўзорны клуб аматараў фальклору "Катрынка" цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і молодзі г.Высокае адсвяткаваў свае дзесяцігоддзе. Для творчага калектыву - даволі важкая лічба, якая сцвярджае, што ён працуе, развіваецца і перамагае ў абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсах.
Нехта скажа: фальклор - гэта на аматара, але нельга не падкрэсліць рост цікавасці да яго. Фальклор, што падаецца ў незвычайнай форме, вельмі запатрабаваны.
На святкаванні юбілею "Катрынка" прадставіла песні і тан­цы даваенных гадоў, якія бытавалі на тэрыторыі нашага раёна і сабраны падчас этнаграфічных экспедыцый у вёскі Ставы, Навасёлкі, Воўчын, Бобінка, Амелянец, Войская, а таксама на прыгранічных тэрыторыях Польшы.
Рэпертуар клуба, дарэчы, складаецца не толькі з аўтэнтычных твораў. Удзельнікі калектыву выконваюць народна-сцэнічныя танцы, спрабуюць свае сілы ў стылі "фольк-мадэрн".
У адрас "Катрынкі" прыйшлі паштоўкі з пажаданнямі творчых поспехаў ад начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Міхаіла Ціханчука, адміністрацыі і калектыву абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці. Віншавалі калектыў з юбілеем бацькі юных артыстаў высакаўчане, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі горада і раёна ра­зам са сваімі выхаванцамі, узорнае аматарскае аб'яднанне "Белавежская цявінка". Госці прыехалі нават з-за мяжы: танцавальны калектыў "Мацежанка" з гміны Бяла Падляска і прадстаўнікі грамадскага аб'яднання "Сябры зямлі Кляшчэльскай".
Кіраўнікі клуба Ларыса Лізякіна, Алена Зайцава і ўсе педагогі цэнтра прымалі шчырыя словы падзякі. У зале панавала святочная атмасфера. Гледачы зрабілі невялікі экскурс у гісторыю творчага жыцця "Катрынкі". Як на сапраўдных імянінах, гасцей частавалі святоч­ным пірагом. Выдатным сюрпрызам стала неонавае шоў, якое прадставілі артысты з Брэста.
Пасля ўрачыстай часткі свята працягвалася ў рэстаране "Каля старога млына", дзе частаваліся слодычамі і танцавалі.
Асаблівае ўражанне зрабіў на дзяцей адмысловы шакаладны фантан: увесь вечар можна было ласавацца духмяным гарачым шакаладам і экзатычнымі фруктамі. Усе ўдзельнікі калектыву атрымалі памятныя падарункі, а скончыўся вечар святоч­ным феерверкам.
Удзячныя спонсарам, якія дапамаілі стварыць для дзяцей незабыўнае свята: СААТ "Белавежскія сыры" (дырэктар Аляксандр Палавы), ААТ "Аграп-радукт" (Алег Цяслюк), ААТ  "Макарава-Агра" (Валерый Казаўчук), ПГУП "Высокаўскае" (Уладзімір Мартысюк), ААТ "Белавежскі" (Юрый Мароз), раённаму аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (Віктар Грыцук), Высокаўскаму сельгаскаледжу (Аляксандр Шурхай), індывідуальным прадпрымальнікам Уладзіміру і Ірыне Кічыгіным, Віталію і Святлане Лазеба, Аляксандру Курняўку Віталію Круптаву, Анатолію Швейкусу.
Спадчынны куфэрак нашых бабуль - гэта вельмі цікава.
Алена КРАЎЧУК,
Аліна ВАСІЛЮК,
педагогі ЦДАДіМ г.Высокае 
Просмотров: 477 | Добавил: VIC | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]