Пятница, 19.04.2024, 14:36 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Главная » 2014 » Август » 14 » І тут жывуць людзі…
14:55
І тут жывуць людзі…
Пад такім дэвізам прахадзіла свята беларускай культуры.ў Чаромхаўскай гміне. Свята адбылося 15 чэрвеня. У нядзелю, у вёсцы Кузава. Сам фэст з цыкла “І тут жывуць людзі”, арганізаваны Музеем і асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы, трыццаць шосты па ліку. У фэсце прымалі ўдзел беларускія калектывы з вёсцы Чаромхі і Вулькі-Тэрахоўскай, гурты “Дэкада-банд” з Беластокаі “Арт-Пронар” з Нарвы. Мерапрыемства вялі Паўліна Паўлючук і Марыёля Герман. Мы ўдзельнічалі трэці раз: дарослыя члены Камянецкага раённага грамадска-культурна-асветнага аб’яднання !Спадчына” і дзеці – удзельнікі ўзорнага клуба любіцеляў фальклору “Катрынка”. Вельмі прыемна было пачуць словы падзякі за падрыхтаванае выступленне з вуснаў войтаЧаромхаўскай гміны Юрыя Шыкулы, які быў вельмі ўражаны канцэртнай праграмай беларускага калектыву і выказаў пажаданне на дальнейшае супрацоўніцтва ў тым жа кірунку. На гэты раз у фэсце прымала ўдзел і ўзорнае фальклорнае аб’яднанне “Белавежская цявінка” з беларускага пасёлка Белавежскі. У час фэсту працавала таксама крама з беларускай літаратурай і рукадзеллем. Вялікі дзякуй войту Чаромхаўскай гміны Юрыю Шыкуле, дырэктару Гміннага асродка культуры ў Чаромсе Барбары Кузуб-Самасюк за запрашэнне на свята і працаўнікам за цёплы прыём. Сардэчныя словы падзякі выказываем нашым сябрам з Таварыства прыяцеляў Кляшчэлеўскай зямлі Марыі Клімовіч, Паўлу Клімовічу, Яўгену Верамчуку, Аляксандру Казіміруку за дапамогу ў падрыхтоўцы да свята і за транспартныя паслугі пры перасячэнні мяжы. Дзякуючы падобным мерапрыемствам знікаюць межы паміж рознымі нацыянальнасцямі. Спадзяемся на дальнейшае супрацоўніцтва. Старшыня КРГКАА “Спадчына” Людміла ДУДАР Фото Аляксандра ШЧУРАВА
Просмотров: 335 | Добавил: visokoye | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]