Четверг, 28.03.2024, 13:07 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Главная » 2013 » Январь » 21 » Аматарскі фальклорны калектыў „Цаглінкі"
13:45
Аматарскі фальклорны калектыў „Цаглінкі"

17 студзеня 2013 года ў нас гасцявалі прадстаўнікі фолькларыстычнага калектыву "Цаглінкі” са старога Ляўкова гліны Нараўка РП:

1. Віктар Бура з Мікалай Мяженны- кіраўнік калектыва, музычны кіраўнік карэспандэнт тыднёвіка "Ніва”

2. Пётр Кудерскі- застэмпца кіраўніка.

На гэтым пасяджэнні планавалі работу і сустрэчы калектываў. Госці сустрэліся са старшынёй гарвыканкама Біруком Л.Л. і наведалі ГДК горада Высокае.

Вялікая дзякуй Вуйту Гміны Нараўка Мікалаю Павільчу і дырэктару Гминнага Асяродка Культуры Але Стульчіц за запрашэнне да гміны на выстэмпы и фэстыны.

Людміла Дудар

Аматарскі фальклорны калектыў „Цаглінкі" быў заснаваны ў  1976 годзе

пры тадышнім прадпрыемстве будаўнічаій керамікі ў Старым Ляўкове. У ім спяваюць рабочыя і служачыя прадпрыемства, настаўнікі, медыцынскія работнікі, пенсіянеры. Іх рэпертуар адлюстроўвае дух культурнай разнастайнасці Падляшскага ваяводства, якога ўсходнюю частку засяляюць беларусы. Па гэтай прычыне ў рэпертуары пераважаюць беларускія народныя песні. Калектыў выконвае таксама песні на польскай, рускай і ўкраінскай мовах.

У калектыве займаліся дзесяткі людзей, надзеленых добрым, натуральным голасам. У цяперашні час у „Цаглінках" спявае 24 аматараў народнай песні пад кіраўніцтвам Мікалая Мяжэннага - в вядомага музыканта, акардэаніста, вялікага аматара народнага мастацтва.

„Цаглінкі" даюць у сярэднім на 25-30 канцэртаў у год. За перыяд свайго існавання далі яны каля 700 канцэртаў. Калектыў прымае ўдзел у шматлікіх майстар-класах, конкурсах, фестывалях, фэстах, дажынках, аглядах калядоўшчыкаў. Шмат разоў прадстаўляў Падляшскае ваяводства на айчынных фестывалях, у тым ліку ў Быдгашчы, Скярневіцах, Ожышы. За сваё майстэрства стараляўкоўскія спевакі атрымаілі шэраг узнагарод, дыпломаў, кубкаў, ганаровых грамат. Напрыклад, у 2002 годзе „Цагліна" заваявалі Гран-пры і кубак „Сеніярады" ў Беластоку; у 2004 годзе атрымал дыплом міністра культуры Польшчы; у 2010 годзе занялі першае месца ў агульльнапольскім фестывалі ў Быдгашчы; у 2011 годзе былі ўзнагароджаны калектыўным знакам „За заслугі перад польскай культурай" і медалём „За заслугі для Гайнаўскага павета", а ў 2012 годзе атрымалі Гран-пры XV Агульнапольскагс артыстычнага агляду руху сеніёраў АРС-2012 у Быдгашчы.

„Цаглінкі" актыўна супрацоўнічаюць з фалькльклорнымі калектывамі ў Польшчы і за мяжой - на Украіне, у Літве і Беларусі. Вельмі плённа складаецца супрацоўніцтва з беларускімі калектывамі з Мінска, Гродна, Пружан, Свіслачы, Пінска, Брэста, Залесся, Смаргоні і іншых гарадоў.

Калектыў „Цаглінкі" заваяваў публіку як у Польшчы, так і ў Беларусі. Багаты, прыгожы рэпертуар, віртуознасць і харызма прыцягваюць шматлікіх паклоннікаў і не пакідаюць нікога абыякавым. Фальклор, які культывуецца калектывам у краіне і за мяжой, з'яўляецца каштоўным і арыгінальным падарункам для цяперашняй публікі і будучых пакаленняў.


Прикрепления: Картинка 1
Просмотров: 511 | Добавил: VIC | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]