Пятница, 29.03.2024, 10:43 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Главная » 2014 » Май » 6 » АМАТАРАЎ ФАЛЬКЛОРУ САБРАЛА “ЗУБРАНЯ”
14:56
АМАТАРАЎ ФАЛЬКЛОРУ САБРАЛА “ЗУБРАНЯ”

Фальклор – гэта сцяжынка ад мінулага, праз сучаснасць у будучыню. Звяртанне да фальклору адкрывае магчымасці зберажэння складаючайся вякамі сістэмы чалавечых каштоўнасцей. Таму так важна зацікавіць маладое пакаленне менавіта сваімі роднымі традыцыямі, каб яны кранулі дзіцячыя душы, бо сапраўдны аўтэнтычны фальклор – гэта і ёсць душа нашага народа.

27 -28 красавіка ў нацыянальным дзіцячым цэнтры “Зубраня” у рамках Рэспубліканскага конкурсу “Юныя таленты Беларусі” прайшоў конкурс дзіцячых фальклорных калектываў, на якім  Брэсцкую вобласць прадстаўляў узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка” цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае.

   Калектыў і падрыхтаваў дзве конкурсныя праграмы: “Гулянне на Юр’я” і абрад “Вэрбныця”, у якіх былі прадстаўлены аўтэнтычныя песні, танцы, вусная народная творчасць, дэкаратыўна- прыкладное мастацтва, а таксама дыялектная мова Камянецкага раёна. Конкурс ацэньвала кампетэнтнае журы у складзе: Калацэй Вячаслаў Віктаравіч - загадчык кафедрай этналогіі і фальклора Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў – старшыня журы, Зіневіч Уладзімір Кузьміч – прафессар кафедры беларускай народна-песеннай творчасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, Дарашэвіч Энгельс Канстанцінавіч - прафессар кафедры этналогіі і фальклора Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, а таксама Маршак Марыя Пятроўна -  заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, салістка дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята.”

   У конкурснай праграме прымалі ўдзел васемнаццаць фальклорных калектываў з усіх куткоў нашай Рэспублікі. Па умовах конкурсу калектывы павінны былі прадставіць адзін з веснавых абрадаў, а таксама абрад сваёй мясцовасці.Крытэрыі…

Высокае майстэрства паказалі удзельнікі калектываў “Васілёчкі ”Гродзенскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці і “Пчолачкі” з Жодзіна. Таксама цікавасць журы і гледачоў выклікала выступленне ўзорнага калектыву “Сунічка ”з Лунінецкага раёна. Сваімі выступленнямі калектывы паказалі велічнасць фальклорных набыткаў і глыбіню духоўнасці роднай культуры.

Пры падвядзенні вынікаў журы вызначыла пераможцаў у некалькіх намінацыях. А галоўны прыз –Гран –пры конкурсу, “Крыштальны зубр”а таксама запрашэнне на летнюю змену  ў НДЦ “Зубраня”аднагалосна быў прысуджаны ўзорнаму клубу аматараў фальклору “Катрынка.” Хацелася б адзначыць, што удзельнікі калектыву правялі у лагеры ўсе канікулы. Акрамя выступлення, нашы дзеці прымалі актыўны ўдзел у насычанай праграме лагернай змены.

  Па выніках конкурсу  калектыў запрошаны на Міжнародную фальклорную канферэнцыю, якая адбудзецца у Мінску 25-27 красавіка.

Вялікую падзяку за дапамогу у арганізацыі выезду калектыву выказваем бацькам , спонсарам: Біруку Леаніду Леанідавічу –старшыні Высокаўскага гарвыканкама, Палавому Аляксандру Іванавічу – дырэктару СААТ “Белавежскія сыры.”

Хочацца пажадаць нашаму калектыву творчага натхнення і далейшых перамог. Няхай дзеці праз усе жыццё нясуць павагу і любоў да сваіх каранёў, да сваёй малой радзімы.


 

Краўчук Алена Мікалаеўна, Васілюк Аліна Сцяпанаўна – педагогі Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Высокае


 

Просмотров: 569 | Добавил: visokoye | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]