Среда, 24.04.2024, 04:24 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Главная » 2016 » Февраль » 28 » Адкрыццё святліцы
14:58
Адкрыццё святліцы

 

Другі раз члены ўзорнага клуба аматараў фальклору “Катрынка” пабывалі ў весцы Жукі гміны Клешчэлі. Першы раз былі ў 2009 годзе, а другі 4 кастрычніка 2015 года. Гэта быў дзень адкрыцця адрамантаванай святліцы. На адкрыцці прысутнічаў бурмістр гміны Аляксандр Сяліцкі, ксёнз, солтысы вёсак Пагрэбы, Жукі, Дашы. Пасля афіцыйнай часткі і асвяшчэння святліцы адбылася артыстычная частка. Першымі выступалі мы, госці з Беларусі. Наша праграма складалася з песен, танцаў, баек. Гледачы сардэчна сустракалі артыстаў. А потым выступіў фальклорны гурт “Каліна” з Беластоку. Як было прыемна пачуць песні на роднай беларускай мове. А завяршылася свята бяседай за доўгім сталом са смакалыкамі, прыгатаванымі жыхарамі вескі Жукі на чале з солтысам. Удзельнікі калектыву  атрымалі салодкія падарункі.

 

 

Просмотров: 326 | Добавил: visokoye | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]